Лінейка прыцэлаў серыі OPTICAT холдынгу "БелОМО" максімальна ўніверсальная і падыходзіць для любога тыпу палявання або спартыўнай стральбы. Кожны паляўнічы можа абраць сабе тую мадэль прыцэла, якая найболей досыць адказвае яго патрабаванням і асаблівасцям той ці іншай разнавіднасці палявання.
Маючы тэхнічныя характарыстыкі на ўзроўні лепшых сусветных аналагаў, прыцэлы маюць параўнальна невысокі кошт, даступны для шырокага круга спажыўцоў.
Галоўнай асаблівасцю нашых прыцэлаў, якая выгадна вылучае іх сярод аналагаў, з'яўляецца выкарыстанне высакаякасных аптычных сістэм з вялікім бачным вуглавым полем зроку, прыцэльная сетка, размешчаная у першай факальнай плоскасці разам з вялікім дыяпазонам выверак. І ў нас атрымалася дабіцца усяго гэтага ў стандартнай трубцы дыяметрам 30 мм!
АСНОЎНЫЯ ПАРАМЕТРЫ І ФУНКЦЫІ:
· Аптычная сістэма з прыцэльнай сеткай у першай факальнай плоскасці (FFP)
· Шматслаёвыя аптычныя пакрыцці. Святлопрапусканне 90%
· Шырокае поле зроку
· Выгравіраваная на шкле прыцэльная сетка Мil-Hash або Mil-Dot
· Светадыёдная падсветка з 11 узроўнямі яркасці
· Вялікія і зручныя махавічкі ўводу паправак, крок выверкі 10 мм/100 м
· Бакавая ручка факусавання аб'ектыву (рэгулявання паралаксу)
· Вялікае выдаленне выходнай зрэнкі (85мм)
· Маналітны, герметычны, азотазапоўнены корпус
· Пасадачны дыяметр трубкі 30 мм
· Высокая ўдарная стойкасць (7000 Дж)
Распрацаваны спецыялістамі БелОМО мадэльны шэраг панкратычных аптычных прыцэлаў серыі OPTICAT уяўляе сабой сучаснае ўвасабленне аптычных прыцэлаў з 4х кратным аптычным зумам, якія ўжо сталі "класікай" сярод паляўнічых усяго свету і выводзіць іх на новы якасны ўзровень з высокімі спажывецкімі ўласцівасцямі, якія не саступаюць лепшым сусветным аналагам.
Галоўным адрозненнем нашай серыі аптычных прыцэлаў з'яўляецца ўдасканаленая аптычная сістэма з шырокімі бачнымі вугламі зроку як назіраемых аб'ектаў, так і выяваў з боку вока. Выкарыстанне акуляраў з вуглавым полем зроку 24° і вялікім выдаленнем выходнай зрэнкі забяспечвае камфортнае прыцэльванне ва ўсім дыяпазоне павелічэнняў і адсутнасць так званага "эфекту трубы", ад якога пакутуюць шматлікія прыцэлы іншых вытворцаў. Так, напрыклад, наш прыцэл OPTICAT 1-4x24 для загоннага палявання пры павелічэнні 1х па меркаванні карыстачоў мае проста "надзвычайнае" поле зроку 24°, што абсалютна недасягальна для пераважнай большасці аналагічных прыцэлаў.
Усе прыцэлы сабраны ў суцэльным корпусе з трывалага авіяцыйнага алюмініевага сплава з дыяметрам цэнтральнай трубы 30 мм, што забяспечвае высокую ўдарную стойкасць і вялікі дыяпазон вертыкальных і гарызантальных паправак.
Выкарыстанне шматслаёвага аптычнага пакрыцця на лінзах забяспечвае яркае поле зроку ва ўсіх прыцэлах і дае магчымасць эфектыўна выкарыстоўваць іх не толькі ў дзённы, але і ў змрочны час.
Выгравіраваныя лазерам на шкле і размешчаныя ў першай факальнай плоскасці прыцэльныя сеткі тыпу Mil-Hash або Mil-Dot разам са светадыёднай Red-LED падсветкай забяспечваюць просты і зручны метад разліку паправак пры любым павелічэнні і зручнасць прыцэльвання пры розных умовах асветленасці.
Прэцызійныя механізмы ўводу паправак з вялікімі тактычнымі ручкамі гарантуюць зручнасць, аператыўнасць, высокую трываласць, дакладнасць і паўтаранасць уводных велічынь, што мае вырашальнае значэнне пры стральбе на сярэдніх і далёкіх дыстанцыях.
Усе прыцэлы маюць герметычную канструкцыю і запоўнены сухім азотам, што засцярагае ад пранікнення вільгаці і запацявання пры рэзкай змене тэмператур.
І, нарэшце, ва ўсіх прыцэлах серыі OPTICAT выкарыстоўваюцца толькі высакаякасныя канструкцыйныя матэрыялы, што ўвогуле гарантуе іх высокую трываласць і даўгавечнасць.