Паляванне – адзін з відаў дзейнасці, у якіх даволі часта ўжываюць прыборы начнога бачання. У залежнасці ад мадыфікацыі ў прыборах можа выкарыстоўвацца электронна-аптычны пераўтваральнік (ЭАП) пакалення 2+ ці 3, які працуе паводле шматразовага ўзмацнення натуральнага святла.
Нашы начныя прыборы вылучаюцца зручнай для стральбы дыстанцыяй назірання 150-200м, ЭАП дае выразную карцінку, а павелічэнне 1х і малая вага дазваляе перамяшчацца без лішняй нагрузкі на галаву і добра арыентавацца на абранай мясцовасці.
Галоўная функцыянальная асаблівасць бінокляў, акуляраў і манакуляраў начнога бачання – магчымасць назірання за мясцовасцю са свабоднымі рукамі. Усе прыборы фіксуюцца ў працоўным становішчы з дапамогай спецыяльнай маскі, якая мацуецца на галаве. У любы момант прыборы можна адкінуць уверх і назіраць за мясцовасцю натуральным спосабам.
Магчыма выкарыстанне прыбораў начнога бачання разам са зброяй з каліматарнымі або лазернымі (у нябачным дыяпазоне) прыцэламі.
АСАБЛІВАСЦІ:
· Высокая святласільная оптыка
· Універсальнасць і высокая трываласць
· Невялікая вага
· Кампактныя памеры
· Убудаваная ахова ад засвятлення ЭАП з індыкатарам празмернай асветленасці
· Убудаваны інфрачырвоны асвятляльнік
· Індыкатар уключэння інфрачырвонай падсветкі / індыкатар разраду батарэі
· Лёгкасць ужывання і ўстаноўкі прыбора
· Магчымасць працы пры экстрэмальных умовах навакольнага асяроддзя
· Выкарыстанне элементаў тыпу АА
· Герметычнае выкананне