19 красавіка работнікі ААТ "ММЗ імя С.І. Вавілава – кіруючая кампанія холдынгу "БелОМО" прынялі ўдзел у гарадской канферэнцыі "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны" у складзе дэлегацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" Першамайскага раёна г.Мінска.
Прадстаўнікі грамадскага аб'яднання ўсклалі кветкі да Брацкай магілы на бульвары Талбухіна, а таксама наведалі з экскурсіяй РУП "Белаэранавігацыя", дзе прынялі ўдзел у дзелавых перамовах.
У другой палове дня ў канферэнц-зале "Прэзідэнт-гатэля" адбылася канферэнцыя, на якой абмяркоўвалася роля жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне.