У панядзелак 22 красавіка нас наведалі студэнты 1-га і 2-га курсаў кафедры стандартызацыі, метралогіі і інжынернай графікі ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт".
Асноўнай мэтай наведвання нашага прадпрыемства было пашырэнне навыкаў студэнтаў у галіне распрацовак, канструявання і вытворчасці оптыка-электронных і механічных прыбораў і сістэм.
Дзеці пабывалі на механічнай і аптычнай вытворчасці, пазнаёміліся з працай канструктарскага аддзела і вядома ж наведалі наш выставачны цэнтр, дзе на свае вочы ўбачылі гатовыя вырабы.
Усе ўдзельнікі экскурсіі засталіся ў поўным захапленні ад убачанага, а некаторыя хлопцы прынялі рашэнне, што наступную практыку будуць прахадзіць на нашым заводзе!