Сёння, 20 красавіка, на ААТ "ММЗ імя С.І. Вавілава – кіруючая кампанія холдынгу "БелОМО" адбыўся конкурс прафмайстэрства па прафесіях токар, фрэзероўшчык і слесар механазборачных работ.
У конкурсе бралі ўдзел 32 высакакласныя спецыялісты з 5 прадпрыемстваў холдынгу "БелОМО".
Генеральны дырэктар Аляксандр Мароз адзначыў высокі ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў конкурсу і прапанаваў на будучыню расшырыць колькасць прафесій для правядзення конкурсу прафмайстэрства.